Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Mercedes-Benz W210 — аўтамабіль бізнес-класа ў вытворчай гаме Mercedes-Benz. Быў прадстаўлены ў якасці пераемніка серыі W124 у маі 1995 года, спачатку як седан, а ў чэрвені 1996 года і ў кузаве ўніверсал (S210).
На гэтай мадэлі, упершыню на аўтамабілях Mercedes-Benz, былі скарыстаныя падвойныя авальныя фары, якія вызначылі аблічча цэлага шэрагу мадэляў фірмы.
У 2002 годзе быў заменены на W211.
Было выраблена 1.653.437 адзінак гэтай серыі на зборачных лініях у Зіндэльфінгене, Раштатце і Грацы.